3.77 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
А грошай няма. Ва Украіне зафіксаваны рэкордны доўг па зарплаце
Украінскі Мінстат паведамляе, што ў краіне адзначаны самы высокі за апошняе дзесяцігоддзе ўзровень даўгоў па зарплаце. Ён дасягнуў амаль 4 мільярдаў грыўняў або 140 мільёнаў долараў. Статыстыкі адзначаюць, што зарплатныя даўгі пачалі прыкметна расці ў 2014 годзе, калі перавалілі за 2 мільярда. Два гады таму яны дасягнулі 2 з паловай мільярдаў. Аднак у лістападзе гэтага года быў пастаўлены абсалютны рэкорд.
Даўгі па зарплаце сталі прычынай забастовак украінскіх гарнякоў
Нельга сказаць, што з такім становішчам украінцы змірыліся. Зараз бастуюць шахцёры Валыні і Львоўскай вобласці.















