3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Андрэй Сыч аб тым, як развіваецца сітуацыя ў Афганістане
Стральба і тэракты ўжо працяглы час - звыклыя будні. Толькі за апошнія паўгода лік ахвяраў сярод мірнага насельніцтва ў Афганістане дасягнуў рэкордных паказчыкаў - гэта тысячы людзей, сярод іх шмат дзяцей. Асабліва рэзкі рост ліку ахвяр канфлікту назіраецца з мая, калі пачаўся вывад міжнародных узброеных сіл і актывізаваліся ваенныя дзеянні.
Амерыканскія "будаўнікі свабоды" пакінулі пасля сябе толькі страх, горы зброі і гуманітарную катастрофу. Ваенны блок НАТА выходзіў з краіны з пустымі кішэнямі - практычна ўсё ўзбраенне дасталася арміі "Талібана". Напалоханыя мясцовыя жыхары мільёнамі спрабуюць пакінуць разбураную і знясіленую краіну, тыя, хто застаўся дома, знаходзяцца на мяжы галоднай смерці. Больш падрабязна ў сітуацыі разбіраўся Андрэй Сыч (відэа).















