3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Больш за 140 чалавек затрыманы на акцыі ў Парыжы
Больш за 140 чалавек затрыманы ў Парыжы падчас суботняй акцыі пратэсту. Паводле некаторых звестак, па ўсёй краіне на вуліцы выйшлі больш за 26 тысяч чалавек. Людзі зноў сабраліся на мітынг супраць законапраекта аб глабальнай бяспецы, які павінен абмежаваць грамадскі кантроль над дзеяннямі паліцыі. Беспарадкі пачаліся з падачы ультраправых радыкалаў. Яны сталі закідваць сілавікоў бутэлькамі і камянямі. Паліцыя зноў прымяніла вадамёт.
Нагадаем, суботнія акцыі працягваюцца па ўсёй Францыі нягледзячы на тое, што ўрад згадзіўся перапісаць законапраект аб глабальнай бяспецы.















