3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Каб афіцыйна забараніць доступ да мігрантаў на мяжы, польскія ўлады ўвялі рэжым надзвычайнага становішча
Гуманітарны крызіс у еўрапейскім прыграніччы працягвае нарастаць. У Польшчы не спадае вастрыня міграцыйнага пытання, на фоне якога пачалі змяняцца рэйтынгі кіруючай партыі. Прадстаўнікі грамадзянскага грамадства абураныя стаўленнем да мігрантаў з Афганістана і іншых краін. Замест дапамогі людзей збіваюць і цкуюць службовымі сабакамі, каб выправадзіць з краіны. Палякі ўсё часцей выходзяць пратэставаць супраць нялюдскіх дзеянняў сілавікоў. Колькасць і маштабы мітынгаў увесь час растуць. Гэтаму спрыяюць і рэдкія кадры праўды, якія атрымоўваецца здабыць журналістам у прымежнай тэрыторыі. Каб афіцыйна забараніць доступ да мігрантаў на мяжы, польскія ўлады ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. У сітуацыі разбіраўся Андрэй Сыч.















