3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
COVID-19. Амаль усе краіны Еўрасаюза ўвялі поўны або частковы лакдаўн
Сітуацыя з каранавірусам у свеце застаецца напружанай. Усяго, паводле апошніх звестак, з пачатку пандэміі заразіліся больш чым 47 мільёнаў чалавек. Амаль усе краіны Еўрасаюза ўвялі поўны або частковы лакдаўн. Сярод апошніх Аўстрыя, Бельгія, Італія.
Праблема не толькі ў імклівым распаўсюджванні COVID на еўрапейскім кантыненце, нацыянальныя сістэмы аховы здароўя не спраўляюцца з колькасцю пацыентаў.У Бельгіі медработнікаў з бессімптомным COVID-19 просяць выходзіць на дзяжурствы.Праблема і з размеркаваннем месцаў для хворых. У краінах узводзяць палявыя шпіталі. У сталіцы Харватыі, напрыклад, для пацыентаў з дыягназам "каранавірус" пераабсталявалі "Заграб-Арэну".
Ва Украіне зноў фіксавалі дзённы антырэкорд. Усяго ж за час пандэміі ў краіне памерлі 7 375 пацыентаў з COVID. Самы цяжкі час яшчэ наперадзе, запэўнівае Міністэрства аховы здароўя краіны.















