3.74 BYN
2.91 BYN
3.39 BYN
Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Кітаі вывучаць паходжанне каранавіруса
Каранавірусам з пачатку пандэміі ў свеце заразіліся ўжо больш за 93 мільёны, ахвярамі сталі 2 мільёны чалавек. СААЗ папярэджвае: гэты год можа аказацца цяжэйшы за папярэдні. Нягледзячы на пачатыя ў розных краінах прышчэпачныя кампаніі, распаўсюджванне інфекцыі працягваецца. Адна з прычын - халодны сезон.
І сёння група навукоўцаў арганізацыі прыбыла ў кітайскі Ухань. Там спецыялісты з розных краін будуць даследаваць паходжанне COVID-19.















