3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
ЕС адмовіў Польшчы і Венгрыі ў дадатковым фінансаванні на аднаўленне эканомікі пасля COVID-19
Варшава разлічвала атрымаць 57 мільярдаў еўра! Аднак гэтыя сродкі Еўракамісія вырашыла прытрымаць.
Брусель лічыць, што Варшава прымае законы, якія супярэчаць агульнаеўрапейскім стандартам па частцы вяршэнства закона і волі СМІ. А ўрад Польшчы нават звярнуўся ў Канстытуцыйны суд краіны з просьбай пастанавіць, што нормы ЕС не стаяць вышэй за нацыянальнае заканадаўства. Выходзіць, самі сябе загналі ў кут: і еўрапейскія каштоўнасці не прымаюць, і пакінуць Еўрасаюз - таксама не выхад. Як вядома, Польшча - адзін з самых буйных атрымальнікаў еўрапейскай дапамогі.















