3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
З 10 прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі Брытаніі засталіся толькі сем
Гульня на вылет. З 10 прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі Брытаніі засталіся толькі сямёра. Гэта вынікі першага тура галасавання ўнутрыпарламенцкай фракцыі. Паводле апошніх звестак, фаварыт гонкі, як і чакалася, Борыс Джонсан. Пасля яго ідзе цяперашні кіраўнік МЗС Джэрэмі Хант. Наступнае галасаванне прызначана на аўторак. Імя новага лідара партыі, а адпаведна, і прэм'ер-міністра краіны стане вядома да канца ліпеня.















