3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Выданне "Люстэрка тыдня" прадракае ўкраінцам вельмі бедную старасць
Няўмелая сацыяльная палітыка Украіны можа прывесці шматлікіх жыхароў краіны да "вельмі беднай" пенсіі. Аб гэтым заяўляецца на старонках выдання "Люстэрка тыдня". Паводле прагнозаў спецыялістаў пенсіённага фонду Украіны, у краіне паступова будзе зніжацца лік грамадзян, якія маюць права на выхад на пенсію. Усё з-за новаўвядзенняў. Паводле іх, падчас выхаду на адпачынак у 60 у працаўніка павінна быць не менш як 25 гадоў афіцыйнага стажу. З усіх застрахаваных асоб больш за палову не будуць мець магчымасці атрымліваць пенсію. Пры гэтым аналітыкі сцвярджаюць: ва Украіне няма якіх-небудзь інструментаў павышэння памеру выплат пажылым. Таму, калі грамадзянін не працуе пракурорам, суддзёй або дэпутатам, ён асуджаны на бедную старасць.















