3.70 BYN
2.93 BYN
3.44 BYN
Кожныя 17 секунд ад COVID-19 памірае еўрапеец
Сумную статыстыку прадставіла Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Так, кожныя 17 секунд у Еўропе памірае COVID-пацыент. Аб гэтым распавёў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге. Урач нагадаў пра важнасць масачнага рэжыму і ўважлівае стаўленне да пажылых людзей. Па меркаванні Клюге, увядзенне лакдаўна з-за каранавіруса - мера крайняя і трэба ўлічваць спадарожныя страты. Неабходна, каб працавалі школы, асабліва пачатковыя.
Х. Клюге: Неабходна забяспечыць роўны доступ да вакцын
За два тыдні COVID-смяротнасць вырасла на 18 %
За ўвесь перыяд пандэміі каранавірусам заразілася каля 60 мільёнаў чалавек, памерлі амаль паўтара мільёна. У лідарах па паказчыках застаюцца ЗША. Сутачны максімум смяротных канцоў зафіксаваны ў Расіі - памёр 491 чалавек. Жорсткі лакдаўн, падобны вясноваму, дзейнічае, да прыкладу, у Аўстрыі. Увядзенне поўнага каранціну разглядае ўрад Балгарыі. Татальны каранцін ужо ў снежні могуць увесці ва Украіне, заявілі ў Кабінеце міністраў.















