3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
Кіеў просіць ЗША дазволіць удары дальнабойнай зброяй па Расіі - Washington Post
У ноч на 9 жніўня на рэгіёны Расіі ўчынена масіраваная атака дронаў. Сродкі СПА перахапілі і знішчылі 75 беспілотнікаў, большасць над Белгародскай вобласцю. Акрамя таго, у акваторыі Чорнага мора знішчаны 7 безэкіпажных катараў, якія рухаліся ў напрамку да Крыма. 4 дроны ўдарылі па доме ў горадзе Шабекіна, узнік пажар у некалькіх кватэрах. У Ліпецкай вобласці адбылося ўзгаранне на ваенным аэрадроме. Пажар патушылі, у выніку атак дронаў пацярпелі 9 чалавек. Сітуацыя нармалізавалася толькі пад раніцу. Працягваецца эвакуацыя жыхароў Курскай вобласці - ужо вывезена каля 3 тысяч.
Атака Узброеных сіл Украіны на расійскія тэрыторыі выклікае занепакоенасць у ААН. У арганізацыі заклікаюць забяспечыць абарону цывільнага насельніцтва.
WP: Кіеў просіць ЗША дазволіць удары дальнабойнай зброяй па Расіі
Украіна ж просіць у ЗША дазволіць удары дальнабойнымі ракетамі па тэрыторыі Расіі. Размова ідзе пра атакі на ваенныя аэрадромы, якія Расія выкарыстоўвае для адбіцця атакі на Курскую вобласць. Пра гэта піша Washington Post. У той жа час у Дзярждэпартаменце ЗША заяўляюць: Вашынгтон не пацерпіць выкарыстання свайго ўзбраення ва ўмовах, якія могуць прывесці да ядзернай эскалацыі.















