Колькасць ахвяр і прапаўшых без весткі з-за паводкі ў Непале набліжаецца да тысячы

Звесткі аб трагічных наступствах раптоўнай паводкі на мяжы Непала і Кітая працягваюць удакладняцца. Нажаль, яны з кожнай гадзінай становяцца ўсё больш сумнымі.
Уладам Непала ўжо вядома аб гібелі 157 чалавек, больш за 500 лічацца прапаўшымі без весткі. Невядомы лёс 53 украінскіх грамадзян і 23 аўстралійцаў. Значная частка тых, хто загінуў або прапаў без весткі - грамадзяне Індыі.
Але трагічнымі наступствы раптоўнага катаклізму аказаліся не толькі для Непала: аб гібелі 3 чалавек паведамляюць з кітайскага Тыбета, 265 лічацца там прапаўшымі без весткі.
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларусі не маюць інфармацыі аб тым, што сярод пацярпелых ёсць грамадзяне краіны.
26 жніўня ў кітайскім Тыбеце праліўнымі дажджамі размыла берагі аднаго з высакагорных азёр: яго воды захоплівалі з сабой гразь і камяні і лінулі ў цясніну, дзе размяшчаецца пагранпераход з Непала ў Кітай. У гэтых месцах традыцыйна нямала замежных турыстаў, таму ахвяр сярод іх асабліва шмат.







