3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Камітэт абароны журналістаў: польскім уладам ёсць што ўтойваць на мяжы
Польскім уладам ёсць што ўтойваць у прымежнай зоне ад сусветнай супольнасці. Гэта заявіла міжнародная арганізацыя "Камітэт абароны журналістаў". Гэта пацвярджае і стварэнне перашкод упрацы СМІ па асвятленні сітуацыі з бежанцамі. Прыводзяцца канкрэтныя абуральныя факты. Так, 3 верасня польская паліцыя абвінаваціла журналістаў выдання Onet у парушэнні пастановы аб надзвычайным становішчы на мяжы. За тое, што група праводзіла фота- і відэаздымку, журналістам пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін да 30 дзён або штраф больш за тысячу долараў. Еўрапейскі каардынатар праграмы Камітэта абароны журналістаў патрабуе дазваляць рэпарцёрам свабодна асвятляць перамяшчэнні бежанцаў. Раней з аналагічным зваротам да ўрада выступілі 30 польскіх рэдакцый. Рэжым Дуды на падобнае не рэагуе.















