Літва плануе спыніць двухбаковыя пагадненні аб пагранічным супрацоўніцтве з Беларуссю
Кіраўнік літоўскага МУС падрыхтаваў праект пастановы ўрада - рашэнне на гэты конт можа быць прынята ў найбліжэйшыя дні. Гэтым дакументам прадугледжваецца дэнансацыя пагаднення аб двухбаковым памежным супрацоўніцтве.
Яшчэ ў 2006-м Беларусь і Літва дамовіліся аб узаемадзеянні ў галіне інфраструктуры, аховы навакольнага асяроддзя, турызму, адпачынку, перамяшчэння транспартных сродкаў і пасажыраў праз мяжу. У адпаведнасці з Пагадненнем, Еўрасаюз фінансаваў стварэнне аб'ектаў інфраструктуры на беларускай тэрыторыі - зрэшты, гэтыя сродкі літоўцы замарозілі яшчэ два гады таму. Супрацоўніцтва, фактычна, спынілася даўно, але адмова ад Пагаднення - сур'ёзны дэмарш: улады краіны-суседкі зноў дэманструюць сваю варожасць, прычым у самай далёкай ад любой палітыкі галіне.







