Мільярдэр Д. Айзекман адправіўся ў турыстычны палёт у космас на 3 дні
Гістарычная падзея ў сферы космасу. Першы ў свеце турыстычны экіпаж пакінуў планету. Карабель Кру Дрэган стартаваў з цэнтра Кэнэдзі NASA ў Фларыдзе. На борце ніводнага прафесійнага касманаўта. У рамках місіі Inspiration 4 адным з чатырох удзельнікаў палёту з'яўляецца мільярдэр Джарэд Айзекман, які цалкам аплаціў місію. У склад экіпажа таксама ўвайшлі ўрач Дзіцячага лячэбна-даследчага шпіталя, былая кандыдатка ў астранаўты NASA і ветэран ВПС ЗША. Тур прадоўжыцца 3 дні.







