3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Свет смуткуе па легендарным шансанье Шарлю Азнавуру
Парыж смуткуе па вялікім шансанье Шарлю Азнавуру. Ён памёр напярэдадні ва ўзросце 94-х гадоў. На галоўнай славутасці французскай сталіцы ўключылі залатое падсвятленне. А на мосце Іена гучалі яго знакамітыя песні.
У цэнтры Ерэвана на плошчы, якая носіць імя легендарнага музыканта, сабраліся тысячы мясцовых жыхароў. Яны запалілі свечкі ў памяць аб Азнавуры. У жалобнай цырымоніі ўдзельнічалі прэм'ер-міністр Арменіі, кіраўнік МЗС і члены ўрада. У дзень пахаванняў спевака ў Арменіі аб’явяць нацыянальную жалобу. Легендарны артыст нарадзіўся ў Парыжы ў сям'і армянскіх імігрантаў - спявак заўсёды ганарыўся сваім паходжаннем.















