3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Моцныя ліўні ў Грузіі прывялі да паводак
Затопленыя некалькі раёнаў Тбілісі. Рух транспарту паралізаваны. У вадзе апынуліся падземныя пераходы, падвалы, першыя паверхі будынкаў. Дождж суправаджаўся градам, пашкоджаныя дахі дамоў. На ўсходзе краіны сышоў апоўзень. З берагоў выйшла рака Алазані. Яна падтапіла пад'язную дарогу да гідраэлектрастанцыі, а таксама палі ў некалькіх сёлах, масты і апоры лініі электраперадачы.















