3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
На прэзідэнцкіх выбарах у Казахстане перамагае Касым-Жамарт Такаеў
У яго больш за 70 працэнтаў галасоў. Такія звесткі аб'явіў Цэнтрвыбаркам. Канчатковыя вынікі падвядуць да канца тыдня. З пераканаўчай перамогай на выбарах Касым-Жамарта Такаева павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Такаеў успрымаецца ў грамадстве як пераемнік і прадаўжальнік справы папярэдняга лідара Казахстана Нурсултана Назарбаева. За ходам галасавання сачыла больш як тысяча назіральнікаў. Большасць прадстаўляла міжнародныя арганізацыі: СНД, АБСЕ, АДКБ. Сур'ёзных парушэнняў не адзначана - выбары былі празрыстымі і канкурэнтнымі. У іх удзельнічалі сем кандыдатаў. Яны прадстаўлялі ўсе асноўныя палітычныя сілы ў рэспубліцы. Яўка склала амаль 77,5 %.















