3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Скандальны законапраект у Францыі прадугледжвае забарону на фота- і відэаздымку з праваахоўнікамі
Францыя зноў абураецца. Гэтым разам прычына - скандальны законапраект. Ён прадугледжвае забарону на фота- і відэаздымку з праваахоўнікамі, калі гэта раскрывае асобу паліцэйскага. Пакаранне прадугледжвае турэмны тэрмін да года і вялізны штраф. Закон ужо жорстка крытыкуюць ААН, праваабаронцы і арганізацыя "Рэпарцёры без меж". Тысячы незадаволеных выйшлі на вуліцы. Па старой французскай традыцыі пратэст перарос у жорсткія сутыкненні. Паліцыя разганяла натоўп газам, дубінкамі і вадамётамі. Цікава, калі ж АБСЕ і заходнія тэлеграм-каналы пачнуць асуджаць дзеянні французскіх сілавікоў?















