3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Чарговая страляніна ў ЗША: каля 12 чалавек пацярпелі
Каля 12 чалавек пацярпелі ў ЗША ў выніку чарговага інцыдэнту з прымяненнем агнястрэльнай зброі. Шасцёра шпіталізаваныя. НЗ адбылося ў горадзе Усходні Сэнт-Луіс у штаце Ілінойс. Стрэлы раздаліся каля мяснога рынку. Адзін са злачынцаў паспрабаваў уцячы, але яго машыну збіў цягнік. Калі на месца ДТЗ прыехала паліцыя, у машыне ўжо нікога не было. Тым часам паступілі паведамленні аб новай страляніне на базе ВПС ЗША ў Агаё. На аб'екце ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.















