3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Палесціна-ізраільскі канфлікт: начныя ракетныя атакі паміж Палесцінай і Ізраілем - новыя ахвяры сярод насельніцтва
Гэтай ноччу бакі блізкаўсходняга канфлікту абмяняліся новымі атакамі. ХАМАС выпусціў ракеты па Тэль-Авіве, пашкоджана некалькі будынкаў, ёсць загінуўшыя сярод насельніцтва. Адказ не прымусіў сябе чакаць. Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр з палесцінскага боку наблізілася да 2 тыс., з ізраільскага - да 1,5 тыс. Ёсць ахвяры і сярод журналістаў. Напярэдадні Ізраіль абстраляў тэрыторыю Лівана з-за правакацыі з боку "Хезбалы". У выніку атакі на аўтамабіль загінуў аператар агенцтва Reuters, яшчэ некалькі прадстаўнікоў СМІ пацярпелі. Пра гатоўнасць ваяваць за палесцінцаў заявіла і ваенізаваная групоўка хусітаў, што дзейнічае на тэрыторыі Емена.















