3.73 BYN
2.90 BYN
3.39 BYN
Папа Рымскі заклікаў да завяршэння ўсіх войнаў
Папа Рымскі Леў IV у сваім традыцыйным калядным звароце да вернікаў на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане выказаў спадзяванне на завяршэнне ўсіх канфліктаў. Ён выказаў шкадаванне з нагоды варожасці палітычнай, сацыяльнай або ваеннай ва Украіне, Судане, Малі, Тайландзе, Камбоджы і іншых краінах. Пантыфік таксама заклікаў Еўропу да супольнасці ў духу агульных хрысціянскіх каранёў і гісторыі. Паводле яго словаў, без сэрца, свабоднага ад граху, без прабачэння мы не можам быць будаўнікамі міру.
Адзначым, раней у каляднай пропаведзі пантыфік асудзіў умовы жыцця палесцінцаў у Газе, выступіўшы з незвычайна прамым зваротам падчас урачыстай службы. Папа Рымскі таксама выказаў шкадаванне з нагоды становішча бяздомных і разбурэнняў, выкліканых войнамі, якія бушуюць па ўсім свеце.















