3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Польскія праваахоўнікі патрабуюць павышэння зарплат
Паліцэйскі ўльтыматум для польскіх улад. Праваахоўнікі патрабуюць павышэння зарплат, але не на 70 долараў, як прапаноўвае ўрад, а на значна большую суму. Бо ўзровень аплаты працы, па словах саміх жа польскіх сілавікоў, блізкі да крытычнага мінімуму. Калі просьба супрацоўнікаў застанецца нявыкананай, "людзі ў форме" перастануць выпісваць штрафы, што нанясе сур'ёзны ўдар па бюджэце Польшчы. Паліцэйскія прафсаюзы ўжо вядуць перамовы з МУС.















