3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Расце лік ахвяраў тайфуна на Філіпінах
Павялічыўся лік ахвяраў тайфуна на Філіпінах. Паводле апошніх звестак, загінулі 39 чалавек. 22 прапалі без вестак, 40 атрымалі траўмы. На востраве Лусон ідзе пошукавая аперацыя. Стыхія валіла дрэвы, слупы электраперадачы, пашкодзіла дамы, выклікала паводкі. Затопленымі апынуліся дзясяткі тысяч будынкаў. Тысячы людзей былі выратаваныя. Шматлікім дапамаглі ваенныя. "Вамка" стаў ужо 21-м тайфунам на Філіпінах сёлета.















