3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Сёння стартуе саміт G20
Сёння стартуе саміт G20 пад старшынствам караля Саудаўскай Аравіі. Маштабнае мерапрыемства будзе праходзіць два дні ў анлайн-фармаце. Сярод тэм абмеркавання - аднаўленне эканамічнага росту пасля крызісу, выкліканага пандэміяй. Эксперты з Эр-Рыяда падлічылі, што дзяржпраграмы дапамогі ў стварэнні вакцыны ад каранавіруса ўжо каштавалі свету 21 мільярд долараў.
Найважнейшыя прамыслова развітыя дзяржавы, а таксама Еўрасаюз ужо выдзелілі на пераадоленне крызісу каля 11 трыльёнаў долараў. Зрэшты, самыя бедныя краіны свету на дапамогу гэтага высокага эканамічнага клуба асабліва не разлічваюць.















