3.84 BYN
2.81 BYN
3.23 BYN
Сем чалавек, пацярпелых у Керчы, вязуць у бальніцы Масквы
Сем чалавек, якія пацярпелі пры страляніне ў Керчы, вязуць на верталётах у бальніцы Масквы. Кожнага суправаджае рэаніматолаг.
Тым часам у Сетцы з'явілася відэа з камеры назірання зброевага магазіна, дзе стралок з Керчы купляе патроны. Уладзіслаў Раслякоў бойню спланаваў і купіў 150 патронаў за чатыры дні да страляніны ў сваім каледжы. Матывы расправы не высветлены. Следчы камітэт прызначыў стралку пасмяротную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу. Уладзіслаў Раслякоў некаторы час трэніраваўся ў стралковым клубе. Між тым, параненыя ў Керчы ачуньваюць. Гэта паведаміла журналістам Міністр аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова.
Таксама з'явілася відэа, на якім Раслякоў ідзе па тэрыторыі каледжа да запаснога выхаду. І, паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр нападу вырасла да 21 чалавека. Сёння ў Крыме пачалася трохдзённая жалоба. Пахаванні пройдуць пазаўтра.















