3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Спецыялісты ЗША і Канады вывучаюць абломкі НЛА, збітага напярэдадні
Вайна з шарамі не заканчваецца. На гэты раз за неапазнаным лятаючым аб'ектам над Аляскай сачылі не толькі ў ЗША, але і ў Канадзе. Ён ляцеў на вышыні 4 тысячы метраў і быў збіты 11 лютага ракетай, выпушчанай з амерыканскага знішчальніка за 160 кіламетраў ад канадска-амерыканскай мяжы. Як заявілі ў Атаве, знішчаны ў паветранай прасторы Канады аб'ект уяўляў пагрозу для грамадзянскай авіяцыі. Зараз спецыялісты абедзвюх краін вядуць дэталёвае расследаванне, вывучаючы абломкі НЛА.