3.75 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
ЗША і Польшча ўмацоўваюць "бяспеку" Еўропы
Паднаготная моцнай дружбы Польшчы і Амерыкі, якая, дарэчы, тлумачыць, чаму на Беларусь глядзяць пад павелічальным шклом, а на ўласныя праблемы прыкрываюць вочы.
Камандаванне пятага корпуса арміі ЗША пачало працу ў Польшчы ў рамках узмацнення польска-амерыканскага ваеннага супрацоўніцтва. З гэтай прычыны ў Познані прайшла ўрачыстая цырымонія.
Як заявіў кіраўнік мінабароны Польшчы, "польска-амерыканскае ваеннае супрацоўніцтва - найлепшая гарантыя бяспекі і стабільнасці". У Познані будуць размешчаны каля 200 амерыканскіх вайскоўцаў. Іх задача - стварэнне патэнцыяльнай магчымасці для перакідвання буйных часцей арміі ЗША ў Польшчу і іншыя краіны ўсходняга фланга НАТА. Зараз на польскай тэрыторыі раскватараваныя ўжо каля 5 тысяч амерыканскіх салдат.















