3.77 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Трамп хоча прызначыць пракурора для расследавання фальсіфікацый на выбарах
Дзеючы амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, які назваў выбары ў ЗША "самымі карумпаванымі ў гісторыі краіны", не здаецца. На гэты раз ён заявіў, што патрабуе прызначыць спецыяльнага пракурора для расследавання меркаваных фальсіфікацый. Трамп чарговы раз падкрэсліў важнасць дбайнага вывучэння электаральнага махлярства. Пра ўсё гэта Трамп напісаў у "Твітэры". Сацсетка тут жа пазначыла гэтае паведамленне як сумніўнае.
Калегія выбаршчыкаў прызнала новым прэзідэнтам Штатаў Джозэфа Байдэна. Яго інаўгурацыя адбудзецца 20 студзеня.















