3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Трохбаковыя перамовы па ўкраінскім канфлікце ў Жэневе прадоўжацца 18 лютага
Уся ўвага 17 лютага прыкавана да Жэневы, дзе стартаваў новы раўнд перамоў па ўкраінскім урэгуляванні. Гэта ўжо трэці па ліку з пачатку года ў фармаце "Масква - Вашынгтон - Кіеў".
Перамовы закрытыя. Швейцарскі бок ужо афіцыйна заявіў, што не дапусціць ніякіх уцечак. Гэта пацвердзілі і ў Крамлі. Як заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, пакуль што чакаць якіх-небудзь навін не варта, перамовы прадоўжацца яшчэ і 18 лютага. Ён удакладніў: у парадак дня сустрэчы ўвайшло больш шырокае кола тэм у параўнанні з кансультацыямі ў Абу-Дабі. У прыватнасці, размова пойдзе наконт тэрытарыяльнага пытання. Гэта пацвердзіў і пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА Мэцью Уітакер.
Расійскую дэлегацыю ўзначальвае памочнік прэзідэнта Уладзімір Мядзінскі. Як толькі гэты факт стаў вядомы, заходняя прэса кінулася яго каменціраваць, маўляў, раз Мядзінскі ў Жэневе, значыць Масква ўзмацняе перагаворную пазіцыю. Але, як растлумачылі ў Крамлі, справа ў іншым: на папярэдніх раўндах абмяркоўваліся ў асноўным пытанні бяспекі (гэта епархія вайскоўцаў).
На перамовах прысутнічае таксама спецпрадстаўнік Пуціна Кірыл Дзмітрыеў. Перад стартам сустрэчы ён выклаў у Сетку відэа, на якім прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раіць Кіеву хутчэй сесці за стол перамоў і дамовіцца аб міры.
У кулуарах пагаворваюць, што галоўны камень спатыкнення - Данбас: Расія патрабуе аддаць астатнія 20 % рэгіёна, а Кіеў упіраецца.
Перамовы ідуць у Швейцарыі, але самі еўрапейцы за стол не дапушчаны - толькі арганізацыйныя пытанні. Тым не менш прадстаўнікі Італіі, Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі ў Жэневу прыляцелі. Па выніках перамоў яны плануюць сустрэцца з дэлегацыямі Украіны і ЗША.















