У Францыі прайшоў чэмпіянат па свіным рохканні
Аўтар:Рэдакцыя news.by

Незвычайнае і вельмі шумнае шоу прайшло ў Францыі. Там адбыўся традыцыйны чэмпіянат па парасячым віску.
Дзясяткі ўдзельнікаў з усёй краіны спаборнічалі ва ўменні максімальна пераканаўча імітаваць гукі, што выдаюць свінні. Сярод крытэрыяў ацэнкі былі тэхніка выканання, артыстызм, праўдападобнасць рохкання, а таксама арыгінальнасць тэматычных касцюмаў.
Пераможцы гэтага пацешнага першынства атрымалі памятныя кубкі, грашовыя прызы і прызнанне з боку мясцовых фермераў.







