3.82 BYN
2.75 BYN
3.20 BYN
У Стамбуле прайшоў прапалесцінскі мітынг
Прымеркаваны да гадавіны эскалацыі падзей на Блізкім Усходзе прапалесцінскі мітынг разгарнуўся ў Стамбуле з удзелам некалькіх тысяч дэманстрантаў, у тым ліку дзяцей прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
Удзельнікі шэсця ўпэўнены, што Ізраіль спрабуе распаліць рэгіянальны канфлікт, а ЗША увайшлі ў гісторыю як памагатыя генацыду ў сектары Газу.
Дэманстрацыі прайшлі і ў іншых гарадах - Мадрыд, Барселона, Берлін, Мехіка, Сідней, Нью-Ёрк, і гэта далёка не поўны спіс. У Рыме адбылася сутычка паміж пратэстоўцамі і паліцыяй. Пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек, у тым ліку праваахоўнікі.















