3.68 BYN
2.97 BYN
3.45 BYN
Сыходзіць са слязамі на вачах. Тэрэза Мэй аб'явіла пра сваю адстаўку
Тэрэза Мэй аб'явіла пра сваю адстаўку! Пры гэтым прэм'ер-міністр не змагла стрымаць эмоцый: у канцы прамовы яе голас дрыжаў, а на вачах з'явіліся слёзы.
Мэй сыдзе з пасады лідара Кансерватыўнай партыі 7 чэрвеня. Гэта значыць, што ёй аўтаматычна прыйдзецца пакінуць і крэсла кіраўніка брытанскага парламента. Гэта адбудзецца, як толькі будзе вылучаны новы лідар партыі. Асноўным кандыдатам з'яўляецца Борыс Джонсан - былы кіраўнік брытанскага знешнепалітычнага ведамства. Чакаецца, што за пасаду таксама будуць змагацца цяперашні кіраўнік МЗС Джэрэмі Хант, кіраўнік МУС Саджыд Джавід і экс-старшыня ніжняй палаты парламента Андрэа Лідсам.















