3.72 BYN
2.85 BYN
3.38 BYN
Украіна і Польшча падпісалі новае пагадненне аб узаемнай бяспецы тэрмінам на 10 гадоў
Украіна яшчэ больш уцягвае Польшчу ў канфлікт. Напярэдадні саміту НАТА Варшава і Кіеў падпісалі новае пагадненне аб узаемнай бяспецы тэрмінам на 10 гадоў. Паводле дакумента, будзе створана дабраахвотніцкае ваеннае падраздзяленне з грамадзян Украіны, якія пражываюць у ЕС.
Мяркуецца, што ваенную падрыхтоўку яны пройдуць на тэрыторыі Польшчы. Аднак сам механізм набору добраахвотнікаў дагаворам не прадугледжваецца. У ім таксама ёсць пункт, які дазваляе польскім сілам збіваць ракеты і беспілотнікі ў паветранай прасторы Украіны.
Па факце Польшча можа стаць першай еўрапейскай краінай, чые войскі прымуць непасрэдны ўдзел у канфлікце.















