У Пермі самалёт захраснуў у гурбе
Аўтар:Рэдакцыя news.by
З-за дрэннага надвор'я ў Расіі ў аэрапорце Пермі пасажырскі самалёт захраснуў у гурбе. Паводле папярэдніх даных, калі лайнер браў разгон, яго адвяло ў бок і ён заграз у снезе.
Пасажыраў эвакуіравалі ў будынак аэрапорта. Паветраная гавань пасля інцыдэнту была зачыненая, але ўжо аднавіла працу ў штатным рэжыме. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.







