3.67 BYN
2.98 BYN
3.45 BYN
У Даніі праходзяць парламенцкія выбары
У Даніі ў нацыянальнае свята - Дзень Канстытуцыі - праходзяць парламенцкія выбары. За 179 мандатаў змагаюцца 900 кандыдатаў ад 13 партый. Паводле прагнозаў экспертаў, асноўная барацьба разгорнецца паміж цяперашнім кіраўніком урада Скандынаўскага Каралеўства (старшынёй Ліберальнай партыі) Ларсам Лёке Расмусенам і лідарам Сацыял-дэмакратычнай партыі Метэ Фрэдэрыксен. Калі апошняя атрымае большасць, то Данія возьме курс на нарошчванне сацыяльных выдаткаў і жорсткую міграцыйную палітыку.















