3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
У Еўропе вакцынавана больш за 70 % насельніцтва
Узровень захворвання каранавірусам у Еўропе застаецца высокім нават пры большай долі прышчэпленага насельніцтва. Такіх ужо звыш 70 %. Эксперты бачаць прычыну высокіх паказчыкаў ва ўзнікненні больш заразнага штама "Дэльта", хоць па-ранейшаму ёсць пытанні і да эфектыўнасці шэрагу вакцын.
Францыя
У Францыі кожныя выхадныя праходзяць шматтысячныя акцыі пратэсту праціўнікаў насільнай прышчэпачнай кампаніі. Тым не менш з 15 верасня ў краіне ўступае ў сілу рашэнне ўлад аб абавязковай вакцынацыі медыкаў. Размова ідзе як пра супрацоўнікаў бальніц, так і пра работнікаў дамоў састарэлых. Тых, хто адмовіцца ад прышчэпкі, звольняць са сферы аховы здароўя. Акрамя таго, прышчэпленым у пачатку года з груп рызыкі з верасня пачнуць калоць трэція дозы.
Італія
У Італіі абавязковая вакцынацыя для ўрачоў дзейнічае ўжо з мая. А сёння міністр аховы здароўя не выключыў хуткага ўвядзення абавязковых прышчэпак для ўсяго насельніцтва краіны.















