3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У Індыі фермеры заблакіравалі дарогі, патрабуючы адмены зямельнай рэформы
У Індыі ізноў пратэстуюць фермеры. Яны заблакіравалі дарогі, патрабуючы адмены зямельнай рэформы. Нагадаем, акцыі аграрыяў у краіне працягваюцца з лістапада мінулага года - удзельнікі патрабуюць адмяніць папраўкі ў закон аб сельскай гаспадарцы. Фермеры мяркуюць, што новаўвядзенні даюць вялікую ўладу перакупнікам і прывядуць да адмены гарантаванай мінімальнай закупной цаны на сельгаспрадукцыю.















