3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
У свеце з пачатку пандэміі ўжо зафіксавана амаль 67 мільёнаў выпадкаў заражэнняў COVID-19
Тым не менш, гэта не перашкаджае Чэхіі рыхтавацца да святаў. Краіна стала першай у Еўрасаюзе, хто паслабіў абмежаванні да Каляд. Зараз мясцовы Санта, Святы Мікалай, афіцыйна можа праводзіць свае перадсвяточныя мерапрыемствы. У Партугаліі таксама вырашылі палегчыць проціэпідэмічны рэжым. З 23 па 26 снежня людзі змогуць свабодна перамяшчацца па краіне, але з 27 снежня і нават на Новы год забароны будуць зноў уведзены.
Занадта дарагі каранцін
Але больш, чым астатнія, наступствы ўвядзення і здымання каранцінаў на сабе адчуваюць прадпрымальнікі. Рытэйлеры Вялікабрытаніі завершаць 2020 год з вялізнымі стратамі.
Таму нядзіўна, што ў розных месцах планеты выступаюць супраць татальных абмежаванняў. Так, у Канадзе прайшоў марш каранаскептыкаў. Людзі ішлі з плакатамі, якія высмейваюць пастаяннае нашэнне масак.















