3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
У Маскве праходзіць развітанне з Раманам Вікцюком
Гэтымі хвілінамі ў Маскве праходзіць цырымонія развітання з народным артыстам Расіі рэжысёрам Раманам Вікцюком. Труна ўстаноўлена на сцэне яго тэатра. Артысты трупы чытаюць вершы. Паклоннікі таленту, калегі, сябры нясуць кветкі. Нагадаем, Раман Вікцюк пашоў з жыцця 17 лістапада на 85-м годзе жыцця з-за тромбу. Раней ён трапіў у бальніцу з дыягназам COVID-19. Пахаванне рэжысёра, згодна з яго завяшчаннем, адбудзецца ў Львове - горадзе, дзе ён нарадзіўся і дзе пахаваны яго бацькі.















