3.78 BYN
2.97 BYN
3.42 BYN
У Шанхаі абвешчаны лакдаўн з-за найбуйнейшай успышкі захворванняў на COVID-19
У Шанхаі абвешчаны лакдаўн. Горад закрываецца на 9 дзён з-за ўспышкі каранавіруса, якая стала найбуйнейшай за ўвесь час пандэміі. Лакдаўн будзе складацца з дзвюх фаз. Спачатку закрыюць усходнюю палову 25-мільённага горада, а затым - заходнюю. Зараз у горадзе праводзіцца масавае тэсціраванне, бо асаблівую занепакоенасць выклікае рост колькасці бессімптомных хворых.
Што датычыцца сусветнай статыстыкі, то колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння кавідам на гэтым тыдні павялічылася амаль на 11 мільёнаў чалавек. Вырасла і смяротнасць - амаль на чвэрць.