3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
У Варшаве пратэстуюць супраць устаноўкі калючага дроту на мяжы
У Варшаве праходзіць акцыя пратэсту супраць устаноўкі калючага дроту на мяжы Польшчы і Беларусі. Мітынгоўцы расцягнуліся ўздоўж будынка Сейма і трымаюць у руках дрот у знак салідарнасці з бежанцамі, якіх утрымліваюць на мяжы. Удзельнікі акцыі вінавацяць улады Польшчы ў тым, што бяздольныя людзі пазбаўлены гарачага харчавання і медыцынскай дапамогі. Сёння ў Сейме абмяркуюць пастанову прэзідэнта Дуды аб увядзенні надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю.















