3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
У Вене разгарнулі маштабную спецаперацыю з удзелам антытэрарыстычнай групы
МЗС Беларусі высвятляе, ці пацярпелі грамадзяне нашай краіны ў выніку нападаў у Вене. Ноч у аўстрыйскай сталіцы выдалася кашмарнай - невядомыя ў масках здзейснілі 6 атак на прахожых у цэнтры горада. Некалькі чалавек загінулі, больш за дзясятак пацярпелі. Улады назвалі тое, што адбылося тэрактам. Па ўсёй краіне ўзмоцненыя меры бяспекі, а таксама ахова меж з суседнімі дзяржавамі. У Вене абвешчаны план "Перахоп". Падрабязнасці - у Ксеніі Пекарскай.















