3.73 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
Дасягнута пагадненне аб поўным спыненні агню ў Лівіі
У Жэневе дасягнута пагадненне аб поўным спыненні агню ў Лівіі. Адпаведны дакумент падпісалі прадстаўнікі варагуючых бакоў, а таксама спецпасланніка Генеральнага сакратара ААН па Лівіі. Згодна з умовамі пагаднення, усе воінскія часці і ўзброеныя фарміраванні павінны вярнуцца на базы на працягу трох месяцаў. Таксама краіну павінны пакінуць усе замежныя баевікі. Гэты працэс будзе кантраляваць ААН.















