3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Віцэ-канцлера Аўстрыі адправяць у адстаўку
Палітычны скандал разгарэўся ў Аўстрыі. Віцэ-канцлера Хайнца-Крысціяна Штрахэ адправяць у адстаўку за рускія грошы. Выданне Spiegel апублікавала відэа з перамоў Штрахэ з расійскай прадпрымальніцай Алёнай Макаравай. Бакі дамовіліся наконт фінансавай дапамогі на парламенцкіх выбарах. Наўзамен расіянцы прапаноўвалася на выгадных умовах набыць уплывовае аўстрыйскае выданне - Kronen Zeitung, ліцэнзіі на казіно і кантракты на будаўніцтва аўтамагістралі. Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц ужо заявіў, што больш не збіраецца супрацоўнічаць са Штрахэ. Вярхоўная пракуратура пачала праверку.















