3.82 BYN
2.75 BYN
3.20 BYN
У Францыі забяспечваць парадак на акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек" будуць вайскоўцы
У Францыі забяспечваць парадак на дзевятнаццатай па ліку акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек" будуць вайскоўцы. Наконт гэтага распарадзіўся прэзідэнт Эмануэль Макрон. Салдаты будуць ахоўваць урадавыя будынкі і іншыя дзяржаб'екты. Улады Францыі прызнаюць, што дэманстрацыі "жоўтых камізэлек" выйшлі за межы дазволенага. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час у краіне будзе разгледжана забарона на правядзенне акцый пратэсту на Елісейскіх палях і ў цэнтральных раёнах іншых гарадоў.















