3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Сусветная арганізацыя аховы здароўя раскрытыкавала краіны за нераўнамернае размеркаванне вакцын
"Шакавальная няроўнасць у глабальным размеркаванні вакцын - пляма на калектыўным сумленні", - заявіў кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Бо з больш як 5 з паловай мільярдаў уведзеных доз вакцын амаль 80 % прыпадае на краіны з высокім узроўнем прыбыткаў. Тэдрас Гебрэесус нагадаў аб сваім закліку да сусветнай супольнасці ўвесці мараторый на бустарную вакцынацыю да канца года. Кіраўнік САЗ адзначыў - самы хуткі спосаб пераадолення пандэміі ў тым, каб вакцынаваць найбольш уразлівае насельніцтва ва ўсіх краінах і працаваць над мінімізацыяй распаўсюджвання віруса. Раней амерыканскія навукоўцы высветлілі, што непрышчэпленыя ад каранавіруса людзі пры заражэнні паміраюць у 11 разоў часцей і ў чатыры з паловай разы часцей заражаюцца.















