3.74 BYN
2.90 BYN
3.37 BYN
Выбух у Афганістане: загінулі 100 чалавек
Магутны выбух прагрымеў у адной з шыіцкіх мячэцяў у афганскай правінцыі Кундуз. Загінулі не меней чым 100 чалавек. Дзясяткі пацярпелі, іх дастаўляюць у бальніцы. Паведамляецца, што НЗ адбылося падчас пятнічнай малітвы. Напярэдадні з дапамогай ручной гранаты падарвалі рэлігійную школу ў правінцыі Хост. Загінулі 7 чалавек, 15 пацярпелі. Раней невядомыя ўчынілі выбух ля ўваходу ў адну з мячэцяў у Кабуле - ахвярамі нападу сталі 2 чалавекі. Таксама серыі магутных выбухаў адбыліся ў правінцыях Парван і Нангархар.















