3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Японец памёр на борце самалёта з-за атручвання какаінам
246 пластыкавых пакуначкаў з наркатычным рэчывам знаходзіліся ў страўніку пасажыра. Неўзабаве пасля адпраўлення рэйса Мехіка - Токіа мужчына адчуў сябе дрэнна: пачаліся сутаргі і ён страціў прытомнасць. Выратаваць наркакур’ера не змаглі. Паводле звестак паліцыі, ён прыбыў у Мехіка са сталіцы Калумбіі - Багаты.















