3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
"Жоўтыя камізэлькі" абяцалі масава вярнуцца сёння
Паліцыя Францыі ўжо праводзіць першыя затрыманні. Улады асцерагаюцца новых беспарадкаў. Усе, у каго выяўленыя забароненыя прадметы падчас вобыскаў на пад'ездах да Парыжа, затрыманыя. Да гэтай гадзіны не менш як 11 чалавек з дымавымі шашкамі, малаткамі, нажамі і газавымі балончыкамі заключаныя пад варту. Дарэчы, каля сямі з паловай тысяч паліцэйскіх і жандараў будуць забяспечваць парадак у Парыжы. Улады чакаюць удзелу да 2 тысяч радыкальна настроеных людзей. Вядома, што "жоўтыя камізэлькі" гатовыя прыняць удзел у дэманстрацыях сумесна з прадстаўнікамі прафсаюзаў.















